У сталічным ГУМе запрацавала сістэма Tax Free (фота)

“На “Нямізе” і ў “ЦУМе” быццам бы пакуль нічога не працуе — яны яшчэ працуюць над адаптацыяй праграмы “Белмытсэрвіса”. Мы першыя падключыліся да сістэмы”, — кажуць у ГУМе.



Колькі іншаземцаў скарысталася сістэмай Tax Free, невядома. У ГУМе кажуць, што такіх выпадкаў пакуль адзінкі.



Нагадаем, каб атрымаць беларускі Tax Free, трэба ў адзін дзень купіць тавару на 800 тысяч рублёў. Для параўнання — у Польшчы на афармленне звароту падатку на дадатковую вартасць трэба закупіцца на 200 злотых (прыкладна 600 тысяч рублёў), а ў Літве — на 300 літаў (каля 700 тысяч рублёў). У Мінгандлю заўважаюць, што пры афармленні Tax Free іншаземцам вернуць каля 15% ад сумы, ці 120 тысяч пры пакупцы на 800000 рублёў.



“Але мы заахвочваем іншаземцаў, распавядаем пра гэту сістэму. Яна ж толькі запрацавала, у канцы месяца можна будзе нейкую статыстыку падбіваць”, — сказалі Еўрарадыё ў краме.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі