У Жлобіне школьнікі рабілі машыну часу, а атрымаўся муляж бомбы

У Жлобіне школьнікі рабілі машыну часу, а атрымаўся муляж бомбы

У Жлобіне школьнікі пакінулі на прыпынку грамадскага транспарту на Савецкай вуліцы муляж выбуховага прыстасавання. Кардонна-папяровую ўпакоўку з дратамі знайшоў раніцай 21 сакавіка рабочы, які прыбіраў тэрыторыю. Ён паведаміў пра знаходку ў міліцыю. Месца здарэння ачапілі. З Бабруйска прыехалі сапёры, якія высветлілі, што небяспекі няма, а скрынка сапраўды падобная на муляж, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Юнакоў знайшлі з дапамогай паперы, у якую была загорнутая скрынка. На ёй былі дзіцячыя малюнкі і прозвішча малодшай сястры аднаго з хлопцаў. Муляж выбуховага прыстасавання вырабілі трое 12-гадовых школьнікаў. Яны сцвярджаюць, што хацелі зрабіць... машыну часу. Пасля іх, нібыта, напалохала тое, што ў выніку атрымалася, і яны выкінулі скрынку каля сметніцы.

Праваахоўнікі правяраюць праўдзівасць аповеду хлопцаў. Чым для іх скончыцца гэтая гісторыя, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі