Урад разаслаў чыноўнікам "метадычку" па "абароне канстытуцыйнага ладу"

Урад разаслаў чыноўнікам "метадычку" па "абароне канстытуцыйнага ладу"

Урад разаслаў кіраўнікам міністэрстваў, дзяржарганізацый і прадпрыемстваў дакумент пад назвай "Канстытуцыйна-прававая пазіцыя па абароне канстытуцыйнага ладу".

Гэта абгрунтаванне, прынятае 25 жніўня Канстытуцыйным судом. Яго аўтары спасылаюцца на Канстытуцыю як асноўны закон краіны. 

Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту Беларусі з'яўляецца народ. Канстытуцыйны суд заяўляе, што "9 жніўня беларускі народ выказаў сваё свабоднае волевыяўленне і выбраў А.Р. Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі". У дакуменце сцвярджаецца, што "дэмакратычнасць і легітымнасць выбараў прэзідэнта пацвярджаецца захаваннем прынцыпаў і нормаў Канстытуцыі ў выбарчым працэсе".

У Канстытуцыйным судзе падкрэсліваюць, што ў Асноўным законе не прадугледжана стварэнне грамадскіх органаў і арганізацый, якія маюць права пераглядаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле Выбарчага кодэкса, разглядаць такія пытанні могуць толькі Цэнтравыбаркам і Вярхоўны суд. А абодва яны адхілілі заявы кандыдатаў у прэзідэнты, якія аспрэчвалі вынікі выбараў.

У дакуменце называецца неканстытуцыйным стварэнне Каардынацыйнай рады, якая "вызначыла сваёй мэтай перагляд выбараў прэзідэнта Беларусі не ў парадку, вызначаным Канстытуцыяй і ў выбарчым заканадаўстве". Далей ідзе згадка, што змена канстытуцыйнага ладу і дасягненне ўлады гвалтоўнымі метадамі, а таксама праз іншае парушэнне законаў караюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам. 

Пры гэтым Каардынацыйная рада, супраць якой скіраваны гэты дакумент, пастаянна заклікае ўлады да мірнага дыялогу і прапануе спыніць гвалт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі