Вірус узламаў ваш Facebook. Што рабіць?

Вірус прыходзіць спасылкай на сайт, вонкава падобны на Youtube
Вірус прыходзіць спасылкай на сайт, вонкава падобны на Youtube

Сёння многія беларускія карыстальнікі Facebook атрымалі ў асабістых паведамленнях спасылку з вірусам і спампавалі яго. Пасля гэтага іх акаўнт быў узламаны, і яны самі пачалі рассылаць спасылкі на вірус сваім сябрам.

Што адбываецца?

Вам дасылаюць паведамленне, якое выглядае як спасылка на сайт з відэа. Вонкава сайт падобны на Youtube. Але на самай справе гэта не Youtube. Звярніце ўвагу на адрасны радок — гэта старонні сайт.

Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?

Далей вы хочаце паглядзець гэтае відэа, і сайт просіць вас усталяваць дадатак да браўзэра. У нашым выпадку браўзэр — гэта Google Chrome.

Вы ўсталёўваеце дадатак. У гэты момант ваш браўзэр і, адпаведна, Facebook аказваюцца пад яго кантролем. І вы пачынаеце рассылаць вірус сваім сябрам.

Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?

Што рабіць?

Па-першае, не націскаць ні на якія спасылкі ад сяброў.

А калі націснулі?

Глядзець адрасны радок і правяраць, ці сапраўды гэта Youtube.

Ну, я не паглядзеў, націснуў і ўсталяваў пашырэнне. Што цяпер рабіць?

Віншуем, вы толькі што канкрэтна тупанулі. Цяпер ваш Facebook рассылае вірус. Але не панікуйце. Не трэба закрываць браўзэр, выключаць камп'ютар або адразу мяняць пароль ад Facebook. Гэта пакуль не дапаможа.

Як перамагчы вірус?

1. Паколькі вірус блакуе доступ у наладкі праграм, для пачатку трэба яго адключыць. Для гэтага заходзім у наладкі браўзэра, націскаем дадатковыя інструменты — дыспетчар задач. Перад гэтым лепш закрыць усе акенцы ў браўзэры, каб было прасцей знайсці вірус.

Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?

2. Затым сярод задач знаходзім працэс "Закладкі" і завяршаем яго.

Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?
Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?

3. Заходзім у наладкі — дадатковыя інструменты — пашырэннія. Знаходзім там дадатак "Закладкі" і выдаляем яго. Не забудзьцеся націснуць кнопку "Паскардзіцца"!

Вирус взломал ваш Facebook. Что делать?

Што далей?

Цяпер вірус выдалены. Але мы дакладна не ведаем усіх яго магчымасцяў. Таму лепш памяняць пароль і ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Ад такога віруса гэта не ўратуе, але можа выратаваць ад крадзяжу пароля ў будучыні. Тут можаце пачытаць, як гэта зрабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі