Воўк пакусаў траіх жыхароў Светлагорскага раёна

Воўк пакусаў траіх жыхароў вёскі Мядзведаў Светлагорскага раёна. Пацярпелыя знаходзяцца ў цэнтральную раённую лякарню, паведамляе БЕЛТА.

Драпежнік з’явіўся ў вёсцы познім вечарам. У адным з двароў ён напаў на сабаку, аднак гаспадару ўдалося адбіць яго ад ваўка. Пасля звер кінуўся ў іншы двор, дзе пакусаў іншага вяскоўца, які выйшаў на шум. Затым воўк перабег на суседнюю вуліцу і пакусаў там яшчэ дваіх людзей.

Жыхары вёскі здолелі забіць драпежніка. Жывёлу накіравалі ў ветэрынарную лабараторыю для аналізу на шаленства.

Пацярпелыя знаходзяцца ў раённай лякарні, ім прызначаны курс лекавання, які праводзіцца пры пакусах жывёў. Стан пацыентаў здавальняючы.

Для Гомельшчыны напады ваўкоў на населеныя пункты — нярэдкая з’ява, асабліва ў раёнах, блізкіх да Чарнобыльскай зоны. Ваўкі часта прыходзяць у вёскі з зоны адчужэння, нападаючы на людзей і хатніх жывёл. Напрыклад, у 2013 годзе ў вёсцы Краснае Брагінcкага раёна мацёры воўк загрыз каля 60 галоў быдла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі