Японскія навукоўцы высветлілі, навошта пеўні кукарэкаюць

Японскія біёлагі высветлілі, навошта пеўнікі кукарэкаюць. Як выяўляецца, яны робяць гэта ў адпаведнасці са сваім становішчам у статуснай іерархіі: першым пра надыход раніцы паведамляе альфа-самец куратніка, а за ім ідуць асобіны, якія займаюць ніжэйшыя рангі. Вынікі даследавання, якое правялі навукоўцы, апублікаванае ў часопісе Scientific Reports.

Каб высветліць, хто з пеўняў першым будзе крычаць раніцай, навукоўцы правялі шэраг эксперыментаў. Пеўняў падзялілі на некалькі груп, чальцы якіх біліся адзін з адным за вышэйшыя месцы ў іерархіі самцоў. Затым іх рассадзілі па асобных клетках. Выявілася, што першым заўсёды кукарэкае альфа-самец, астатнія ж чакаюць яго сігналу. Калі ж дамінантнага самца прыбралі з памяшкання, то першым падаваў голас певень, які займаў другое месца ў іерархіі. Парадак кукарэкання затым заставаўся нязменным.

Той самы калектыў японскіх біёлагаў у 2013 годзе адкрыў, што пеўні пачынаюць кукарэкаць не па сонечным святле, а па ўласным біялагічным гадзінніку. Новае даследаванне прымушае меркаваць, што самцы ў падначаленым становішчы стрымліваюць свой натуральны гадзіннік і цярпліва чакаюць, калі пракукарэкае галоўны певень.

Таксама лічыцца, што пры дапамозе кукарэкання самец пазначае сваю тэрыторыю і папярэджвае патэнцыйных парушальнікаў пра сваю прысутнасць, піша lenta.ru

Фота: zoopicture.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі