За мацюкі і перавышэнне хуткасці да 20 км/г прапануюць не штрафаваць

За мацюкі і перавышэнне хуткасці да 20 км/г прапануюць не штрафаваць

Сябры Грамадскай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў прапанавалі “лібералізаваць” Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Навошта? Бо ступень цывілізаванасці любога грамадства вызначаецца ступенню адэкватнасці пакарання за нейкі праступак, тлумачыць ініцыятыву калег старшыня Грамадскай рады, кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

“А ў нас часта гэта неадэкватна і немэтазгодна. Да прыкладу, бывае, калі малады хлопец залезе з цікаўнасці ў нейкі склеп, то ён адразу трапляе на ўлік у “пакой міліцыі”, як чалавек, за якім трэба назіраць. І нейкае кляймо ўжо на ім. Ці той, хто парушыў правілы пераходу вуліцы — ён таксама трапляе ў спіс парушальнікаў, ён ужо мае адміністрацыйнае пакаранне”, — кажа Генадзь Давыдзька.

Што яшчэ? Да прыкладу, сябры рады прапануюць не штрафаваць аўтамабілістаў за перавышэнне хуткасці да 20 кіламетраў у гадзіну. Таксама падтрыманая ідэя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, не караць кіроўцу, які забыў дома правы, дадае намеснік старшыні Грамадскай рады, старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Валерый Гайдукевіч.

“Ці яшчэ пытанне, звязанае з хуліганствам: у нас мацюкі ў любым выглядзе ў грамадскім месцы лічацца хуліганствам, — абураецца народны абраннік. — Ну, вось ударылі вы сябе малатком па пальцы і мацюкнуліся. На вас ужо трэба складаць пратакол, бо вы лаецеся ў прысутнасці некага, і гэта ўжо хуліганства”.

За мацюкі і перавышэнне хуткасці да 20 км/г прапануюць не штрафаваць

Цяпер, калі чалавек у нецвярозым выглядзе — яго можна адразу прыцягваць да адказнасці. А ў чалавека, можа, юбілей! Ён ідзе з юбілею і адразу парушае. І там жа няма такога, што можна папярэдзіць ці строга папярэдзіць — адразу пратакол і адміністрацыйнае ўздзеянне!

А вось ёсць яшчэ пакаранне за “з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы”.

“Мы ж не непітушчыяі і ніколі імі не былі. І продкі нашы не былі. Цяпер, калі чалавек у нецвярозым выглядзе — яго можна адразу прыцягваць да адказнасці. А ў чалавека, можа, юбілей! Ён ідзе з юбілею і адразу парушае. І там жа няма такога, што можна папярэдзіць ці строга папярэдзіць — адразу пратакол і адміністрацыйнае ўздзеянне!” — шчыра не разумее такую практыку пакарання дэпутат парламента.

Карацей, кажуць суразмоўцы Еўрарадыё, прапаноў было шмат, усе нават адразу не пералічыць. Прычым, агучаныя падчас пасяджэння рады прапановы — не канчатковыя. Па словах Генадзя Давыдзькі, у хуткім часе ў МУС будзе створаная адмысловая працоўная група, якая складзе спіс прапаноў па зменах у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Да ўсяго, у каментарыі Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч сцвярджаў, што на іх сайце будзе праводзіцца галасаванне. І кожны беларус зможа выказацца па ўнесеных прапановах ці прапанаваць свае. 

За мацюкі і перавышэнне хуткасці да 20 км/г прапануюць не штрафаваць

Грамадскі савет — гэта і ёсць грамадская думка!

Але Генадзь Давыдзька не бачыць у такім грамадскім абмеркаванні сэнсу.

Генадзь Давыдзька: “Гэтыя прапановы нарадзіліся пасля вывучэння агульнай думкі: апытваліся людзі па выніках 2015-га года і гэта ўсё апрацоўвалася нашым Грамадскім саветам пры МУС. Грамадскі савет — гэта і ёсць грамадская думка!”

Добра, Грамадская рада выказала грамадскую думку, у МУС іх ініцыятыву падтрымалі і ў хуткім, нібыта, часе створаць працоўную групу. Якая выкладзе ўсе прапановы па лібералізацыі адміністрацыйнага кодэкса ў выглядзе законапраекта. Але калі гэты дакумент можа патрапіць у Палату прадстаўнікоў?

Кіраўнік БТ, былы, дарэчы, дэпутат парламента, разлічвае, што адпаведны дакумент можа з'явіцца ўжо красавіку,і да веснавой сесіі быць у руках законатворцаў. Дэпутат дзеючы, Валеры Гайдукевіч, выказваецца больш асцярожна.

“Прапрацоўка законапраекта займае даволі шмат часу, і таму з наскоку нічога не бывае. Таму я думаю, што да сярэдзіны гэтага года гэта нешта ўжо з’явіцца, і да восеньскай сесіі нешта ўжо будзе”.

Але змены ў Кодэкс будуць унесеныя абавязкова, кажуць мае суразмоўцы. Бо, прыводзіць прыклад Генадзь Давыдзька, у 2015-м годзе “на дзесяць мільёнаў беларусаў было складзена чатыры мільёны актаў аб правапарушэннях і 80% з іх складзеныя на аўтамабілістаў за нязначныя парушэнні правілаў”.

Фота: ctv.by, belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі