Залатая ліхаманка. 4 гісторыі пра бум крыптавалют ва Усходняй Еўропе

Аляксандр Лукашэнка, Усевалад Янчэўскі, IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня, інвестар Міхаіл Гуцарыеў. 13 сакавіка 2017 Фота: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка, Усевалад Янчэўскі, IT-прадпрымальнік Віктар Пракапеня, інвестар Міхаіл Гуцарыеў. 13 сакавіка 2017 Фота: president.gov.by

Яшчэ якіх-небудзь шэсць гадоў таму словы "блокчэйн" і " крыптавалюта" ведалі толькі спецыялісты, але сёння іх, здаецца, абмяркоўваюць усюды — ад профільных выданняў да Б’юці-блогаў. Яшчэ б: у снежні курс біткойна, самай папулярнай крыптавалюты, дасягнуў амаль $ 20 000! І хоць растлумачыць, што ж такое блокчэйн можа далёка не кожны, гэтыя тэхналогіі змяняюць свет у нас на вачах.

 

Майнінг — "здабыча" крыптавалюты — перастаў быць доляй тэхнічна прасунутых аматараў. Сёння алігархі ідуць у "фермеры", аўтарытарныя рэжымы вымушаны змякчаць заканадаўства, а прадпрымальнікі актыўна працаваць над стварэннем сістэм ацяплення падвойнага прызначэння. Для таго, каб у краіне развіваўся рынак крыптавалюты, па сутнасці, патрэбна няшмат: людзі, у якіх няма працы, танная электрычнасць і лаяльныя да лічбавай эканомікі законы. І тут нават у тых, хто жыве на тэрыторыі са спрэчным міжнародным статусам, з'яўляецца надзея увайсці ў новае эканамічнае "заўтра" разам з усімі.

Пяць незалежных медыя пры падтрымцы "Рускамоўнай медыясеткі" раскажуць чатыры гісторыі пра крыптавалютны бум, які ў дабраўся да постсавецкіх краін.

 

Гісторыя першая: Расія. Ферма "Масквіч"

Прадпрымальнік і інтэрнэт-амбудсмен Дзмітрый Марынічаў пабудаваў майнінгавую ферму на тэрыторыі легендарнага завода «Масквіч». Гэта найбуйнейшая ў Расіі лічбавая капальня. Любы, хто калі-небудзь працаваў на камп’ютары, ведае, што калі ў ім паляцела сістэма астуджэння, то доўга машына не працягне. Тая ж праблема, толькі ў значна большым маштабе, стаіць і перад уладальнікамі майнінгавых ферм — вялікіх і маленькіх. Таму інжынеры фермы заняліся распрацоўкай майнінг-абсталявання з вадзяным астуджэннем, якое зможа абагрэцьдом, адначасна робячы матэматычныя вылічэнні, за якія можна атрымліваць узнагароджанне ў крыптавалюце. Гучыць як праект далёкай будучыні, але гэта ўжо рэальнасць. Пра тое, як былы аўтазавод ператварылі ў прыіск па здабычы "лічбавага золата" — у рэпартажы "Новай газеты" "Біткоін для "Масквічоў"

 

Гісторыя другая: Грузія. "Нумар два" пасля Кітая

Паводле даследавання Кембрыджскага ўніверсітэта Global Cryptocurrency Benchmarking Study, у 2017 годзе Грузія выйшла на другое месца ў свеце пасля Кітая па магутнасці прылад, якія былі задзейнічаныя ў майнінгу крыптавалюты. Гэты бізнес зацікавіў аднаго з самых багатых і ўплывовы людзей у краіне — былога прэм'ер-міністра Бідзіна Іванішвілі, які прафінансаваў будаўніцтва дата-цэнтраў і, па ўсёй бачнасці, займаецца лабіраваннем інтарэсаў майнераў. Да новых тэхналогіяў прыглядаецца і ўрад Грузіі: ён пачаў укараняць тэхналогію блокчэйна ў дзяржаўных паслугах. У гэтым плане Грузія апынулася адной з першых у свеце (падобныя праекты нядаўна стартавалі ў Эстоніі, Швецыі і ЗША). Як Грузія сур'ёзна захапілася "крыптой" — распавядае JAM-News а рэпартажы — "Грошы "з паветра" для грамадзян і алігархаў"

 

 

 

Гісторыя трэцяя: Беларусь. На шляху да еўрапейскага Ганконгу

За апошнія дзесяць гадоў Беларусь ператварылася ў лідара IT рынку ва Усходняй Еўропе. З 2006 года беларуская лічбавая эканоміка стварыла больш за 100,000 працоўных месцаў, сама індустрыя вырасла ў 30 разоў, а 90% кліентаў беларускіх IT кампаній знаходзяцца за мяжой. Нядзіўна, што калі майнінг крыптавалют стаў "гарачым" IT напрамкам, адны з першых у рэгіёне біткойн-фермы з'явіліся менавіта ў Беларусі.

Не можаш перамагчы — узначаль. Менавіта так і зрабіў прэзідэнт Беларусі з рынкам крыптавалюты. 22 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі. Гэтым дэкрэтам ён стварыў рэжым найбольшага спрыяння для IT-кампаній, істотна пашырыў спіс кампаній, якія змогуць стаць удзельнікамі ПВТ (гэта значыць атрымаць падатковыя і шэраг іншых прэферэнцый), легалізаваў крыптавалюту.

Акрамя таго, дэкрэт укараніў элементы «ангельскага права» ўнутры IT-сферы, якое, магчыма, дасць імпульс лібералізацыі і іншых сфер жыцця беларускага грамадства. Беларускія чыноўнікі, тым часам, зачытваюцца працамі першага прэм'ера Сінгапура, аўтара сінгапурскага «эканамічнага цуда» Лі Куан Ю. Грамадскае папрасіло экспертаў ацаніць перспектывы лічбавай эканомікі ў такой аўтарытарнай дзяржаве, як Беларусь.

 

Гісторыя чацвёртая: Як займець інвестара ў непрызнанай рэспубліцы

Пра тое, каб завесці сабе крыптавалюту, задумваюцца і на непрызнаных тэрыторыях ва Усходняй Еўропе. У Абхазіі, напрыклад, абмяркоўваецца тэма ўвядзення нацыянальнай крыптавалюты. Але тут праблема: для майнінгу трэба шмат таннай электрычнасці, а ў Абхазіі яна не свая і дарагая.

 

А вось у Прыднястроўя ёсць усё, што трэба. На гэтай спрэчнай тэрыторыі дзейнічаюць Дубасарская ГЭС на Днястры, тры міні-ЦЭЦ у Ціраспалі, якія працуюць на расійскім газе і належаць холдынгу «Шэрыф», а таксама Малдаўская ГРЭС. Прыднястроўе не плаціць «Газпраму» за спажываны газ, а доўг, які пераваліў за $ 6 млрд, Масква запісвае на Кішынёў. Гэтымі неабходнымі для майнінгу рэсурсамі зацікавіўся сын генеральнага пракурора Расіі Ігар Чайка. Ціраспаль у сваю чаргу зрабіў усё неабходнае, каб прыцягнуць увагу расійскіх алігархаў. Newsmaker тлумачыць: "У Прыднястроўі ўзаконілі здабычу крыптавалюты і чакаюць расійскіх інвестараў"

 

 

Над праектам у рамках "Рускамоўныя Медыясеткі" працавалі: Заза Абашыдзэ, Леанід Іменных, Кацярына Камінская, Глеб Ліманскі, Наталля Маршалковіч, Надзея Міроненка, Вікторыя Адзісонава, Мікалай Пахальніцкі, Давід Піпія, Вольга Пакацілава, Злата Паніроўская, Яўген Савацееў, Дар'я Сапранецка, Жэня Снежкіна, Віталь Ругайн, Максім Эрыставі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі