Звяры эдынбургскага заапарка пачалі здымаць сэлфі (фота)
Работнікі заапарка паставілі ў вальерах камеры, якія робяць здымкі жывёлаў.
Эдынбургскі заапарк усталяваў у клетках і вальерах сваіх жывёлаў камеры, з дапамогай якіх звяры здымаюць самі сябе.
Як адзначае delfi.lv, камеры абсталяваныя адмысловымі датчыкамі, якія спрацоўваюць пры дакрананні. Так з'яўляюцца забаўныя здымкі, якія супрацоўнікі заапарка пачалі публікаваць у сацсетках. Пакуль на іх толькі каала, пінгвін і бінтуронг — як кажуць супрацоўнікі заапарка, гэта найлепшыя здымкі. Неўзабаве, па словах работнікаў, сэлфі звяроў стане больш, бо ім спадабалася фатаграфавацца.
Дарэчы, у заапарка ёсць некалькі вэб-камер. Праз іх за жыццём пандаў, пінгвінаў і малпачак-сайміры можна сачыць у рэальным часе тут.