12 беларусак навучаць працаваць на лесапавале

12 беларусак навучаць працаваць на лесапавале

12 беларусак навучаць працаваць на лесапавале. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, аб’яўлены набор эксперыментальнай жаночай групы па падрыхтоўцы машыністаў шматаперацыйных лесанарыхтоўчых машын. Гаворка ідзе пра харвестары і форвардэры. Набор праводзіць Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі. Навучанне разлічана на некалькі тыдняў. У групу могуць трапіць жанчыны, якія маюць пасведчанне трактарыста-машыніста.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі тлумачаць выбар на карысць жанчын тым, што яны “адрозніваюцца стаўленнем да сваёй прафесіі і валодаюць такімі якасцямі як уважлівасць, акуратнасць і ашчаднасць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі