Беларусь 88-я сярод краін, найбольш прыдатных для вядзення бізнэсу

Беларусь 88-я сярод краін, найбольш прыдатных для вядзення бізнэсу

Часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг краін, найбольш прыдатных для вядзення бізнэсу. Беларусь у ім 88-я сярод 161 дзяржавы. Узначаліла рэйтынг Вялікабрытанія, ужо другі год запар. І гэта нягледзячы на Brexit. Эксперты адзначылі магутнасць працоўных рэсурсаў гэтай краіны, інавацыі і "адсутнасць бюракратыі". Другое месца ў Швецыі, трэцяе — у Гангонга. У першай дзясятцы таксама Нідэрланды, Новая Зеландыя, Канада, Данія, Сінгапур, Аўстралія і Швейцарыя. Літва — 27-я, Польшча — 34-я, Латвія — 36-я, Расія — 55-я, Украіна — 77-я. Найгоршая сітуацыя з бізнесам у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Конга, Гвінеі-Бісау, Экватарыяльнай Гвінеі і Чадзе.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся падатковая сістэма, абарона правоў уласнасці, узровень карупцыі, бюракратыі, інавацыі, тэхналогіі, якасць жыцця і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі