Беларускі беспрацоўны — гарадскі хлопец да 24 гадоў з агульнай базавай адукацыяй

Беларускі беспрацоўны — гарадскі хлопец да 24 гадоў з агульнай базавай адукацыяй

Узровень занятасці насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў у першым квартале склаў 67,2%. Узровень беспрацоўя (разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) склаў 5,1% ад колькасці працоўнай сілы.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт па выніках выбарачнага даследавання хатніх гаспадарак. 

Сярод мужчын занятасць складае 70,7%, беспрацоўе — 6,8% Занятасць сярод жанчын — 64,1%, а ўзровень беспрацоўя ўдвая меншы, чым мужчынскі, — 3,3%. Сярод гарадскога насельніцтва ўзровень беспрацоўя — 5,2%, сярод вясковага — 4,4%. Пры гэтым паказчык занятасці амаль аднолькавы — 67,6% і 65,7% адпаведна. 

Набольшую колькасць беспрацоўных Белстат налічыў сярод моладзі ва ўзросце 15-19 гадоў — 21,1%. Сярод тых, каму 20-24 гады, беспрацоўных 12,3%. У астатніх узростах гэты паказчык зніжаецца да 4-5%.

Сярод людзей з вышэйшай адукацыяй беспрацоўных найменш — 2,1%. Ва ўладальнікаў сярэдняй спецыяльнай адукацыі гэты паказчык роўны 4,5%, пры прафесійна-тэхнічнай — 6,2%, агульнай сярэдняй — 9,4%. Найбольшая колькасць беспрацоўных сярод тых, хто мап агульную базавую адукацыю — 11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі