BRIT Awards раздалі ўзнагароды лепшым музыкам

19 лютага ў Лондане ўручылі прэміі BRIT Awards. Нягледзячы на наплыў навічкоў у намінацыях, журы ўсё ж узнагародзіла вядомых і заслужаных выканаўцаў, адзначаюць zvuki.ru.


У намінацыі "Лепшы выканаўца" сваю першую вялікую перамогу амаль за 20 гадоў атрымаў Дэвід Боўі. "Лепшым выканаўцам" жаночага полу была абраная Элі Гулдзінг, "Лепшым гуртом" Arctic Monkeys, якія абыйшлі ў намінацыі Rudimental, Bastille і Disclosure. Дарэчы, Arctic Monkeys таксама атрымалі прыз за "Лепшы альбом". Bastille назвалі "Прарывам года". А вось у намінацыі "Сінгл года" здарылася сенсацыя — ім стала песня "Waiting All Night" ад Rudimental і Элы Эйр.


"Лепшым не брытанскім гуртом" BRIT Awards прызналі Daft Punk, узнагародамі на "палавых прыкметах" былі ўшанаваныя Бруна Марс і новаспечаная ўладальніца "Грэмі" новазеландка Лорд.


"Прадзюсарамі года" сталі Флуд і Алан Маўлдэр. "Выбар крытыкаў" сёлета ўпаў на Сэма Сміта. "Лепшым відэакліпам" названы "Best Song Ever" ад One Direction.

Фота: www.mtv.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі