Ці можна навучыцца і стаць сапраўдным пісьменнікам?
Пісьменніца Кацярына Оаро сваю першую кнігу напісала пра... Еўрарадыё. Пра яго супрацоўнікаў і ўнутраную журналісцкую кухню. Разбурыўшы шмат міфаў пра наша журналісцкае жыццё. Прайшоў час, і Кацярына, выдаўшы з таго часу яшчэ не адну кнігу, вырашыла разбурыць міфы пра пісьменніцкі працэс. І нават кнігу адмысловую напісала — "Держись и пиши!".
Як зразумець, што ты — сапраўдны пісьменнік, хоць сам яшчэ і не ведаеш гэтага? Дзе набрацца смеласці, каб не толькі пачаць пісаць, але і рызыкнуць некаму паказаць напісанае? Як справіцца з першымі літаратурнымі няўдачамі і паразамі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца і трэнер па пісьменніцкім майстэрстве Кацярына Оаро.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".