Дапамагала "Дапамога"? Затрыманая група, якая перапраўляла беларусаў у Літву

Участак дзяржмяжы Беларусі / Вікіпедыя
Участак дзяржмяжы Беларусі / Вікіпедыя

Следчы камітэт распачаў і цяпер расследуе крымінальную справу аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Усталяваныя асобы, якія аб'ядналіся ва ўстойлівую групу для таго, каб незаконна перапраўляць беларускіх грамадзян у Літву. Група дзейнічала на працягу як мінімум апошніх 8 месяцаў.

Паводле звестак следства, адным з арганізатараў і кіраўнікоў злачыннай групы выступае Наталля Калегава, кіраўніца арганізацыі "Дапамога". Калегава з'яўляецца грамадзянкай Беларусі і пастаянна пражывае ў Літве.

СК затрымаў асоб, якія непасрэдна дастаўлялі беларусаў да лініі дзяржмяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі