Для бяспекі вучняў школы пачалі ўсталёўваць камп’ютарную сістэму
Папулярныя ў Еўропе магнітныя карткі толькі зараз пачынаюць уводзіцца ў беларускіх школах. Для адміністрацыі, якая нясе адказнасць за жыццё кожнага дзіцяці, гэта вельмі зручна. На камп’ютары фіксуецца момант прыходу і сыходу вучня, таму з дакладнасцю да хвіліны вядома яго месцазнаходжанне. Сёння ў сталіцы камп’ютарнай сістэмай бяспекі карыстаюцца 10 школ і гімназій. Так, ужо тры гады ў гімназію №1 увайсці можна толькі па магнітных картках. Пры ўваходзе фатаграфія школьніка высвечваецца на камп’ютары вахцёра, і яго наведванне адразу ж фіксуецца. Пасля званка галоўны ўваход блакуецца, і ў будынак можна зайсці толькі па спецыяльным званку. Па словах дырэктара Наталлі Бушной, такая прапускная сістэма - адна з лепшых.
Наталля Бушная: Гэта выдатная магчымасць кантраляваць, ці ўсе дзеці прыйшлі ў школу і селі за парты. Пасля званка на першы ўрок дзяжурны адміністратар з камп’ютара здымае даныя, і мы дакладна ведаем – хто прыйшоў і зарэгістраваўся, а хто не.
Сачыць за наведваннем не толькі дзяцей, але і настаўнікаў, а таксама іх бяспекай яшчэ дапамагаюць відэакамеры, якія ўсталяваны на ўваходзе, у калідорах, сталовай. Як правіла, усе выдаткі бяруць на сябе бацькі. Яны вырашаюць, якой картцы аддаць перавагу - з выявай ці не. Розніца паміж імі ўсяго 4.500 рублёў.
Адзінае месца, дзе можна заказаць магнітныя карткі, – гэта Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый пры філіяле БДУ. Начальнік аддзела тэхналогій Яўген Бурко запэўніў нас, што кожная картка персаніфікаваная і яе нельга падрабіць. Нараканні наконт таго, што па ёй можа прайсці любы вучань, ён абвергнуў. Галоўнае, каб вахцёр уважліва сачыў за фатаграфіяй на камп’ютары. У цэнтры пастаянна ўдасканальваюць сістэму.
Яўген Бурко: Яна ўдасканальваецца ў плане ўстаноўкі турнікетаў. Напрыклад, калі пажарная трывога, то яны аўтыматычна перастаюць працаваць.
Але Сяргея Собаля, дырэктара гімназіі №61, адсутнасць канкурэнцыі ў гэтай галіне не радуе. Вельмі шмат прэтэнзій да цэнтру.
Сяргей Собаль: На жаль, ім альтэрнатывы няма. Мабыць, чыста па камерцыйных прычынах. А вельмі хочацца, каб канкурэнцыя была: якасць іх работы і абслугоўвання – гэта несур’ёзна , мы імі не задаволены.
На гэтыя словы Яўген Бурко даў вельмі лаканічны каментар – калі б плацілі болей, тады б і якасць паслуг была іншай. Але пакуль магнітныя карткі і відэакамеры з’яўляюцца самымі надзейнымі.
Ці абяруць іх астатнія школы, нягледзячы на шматлікія праблемы, мы і паспрабавалі высветліць. Дырэктар СШ №161 Валерый Трухан зараз якраз разважае над тым, якой прапускной сістэме аддаць перавагу. Па водгуках многіх настаўнікаў, турнікет - гэта не самае лепшае рашэнне, тут існуе шмат момантаў і нюансаў.
Валерый Трухан: У мяне ў адну змену навучаецца 1240 чалавек. Як правіла, вялікі натоўп дзяцей ідзе за 15 хвілін да пачатку ўрока, і калі паставіць 2-3 турнікеты, я нават не ўяўляю, як гэта будзе выглядаць.
І ўсё ж такі пакуль Валерый Трухан спыніўся на камерах назірання. Адзінае, неабходна знайсці грошы на іх набыццё. Дырэктар ужо прапанаваў Міністэрству адукацыі аплаціць 50% ад іх кошту, астатняе возьмуць на сябе бацькі.
У кіраўніцтва гімназіі №61 магнітныя картачкі такога даверу не атрымалі: не кожны вучань жадае зарэгістравацца, сваю картку ён можа перадаць іншаму (у тым выпадку, калі яна без фатаграфіі). Сяргей Собаль лічыць, што пройдзе яшчэ не адзін год, пакуль нешта зменіцца.
Сяргей Собаль: Гэта ж не ідэальная сістэма. Ідэальная сістэма каштуе як самалёт. Яе пачалі ўстанаўліваць у аэрапортах пасля тэрактаў. Для школы толькі картачка ды фатаграфія, якая можа быць, а можа і не.
Нягледзячы на адмоўныя моманты магнітных картачак, многія мараць іх набыць: гэта лепш, чым запісваць чужых людзей у спецыяльны журнал, які зараз існуе ва ўсіх школах. У гімназіі №42 свая прапускная сістэма:
У нас на вахце сядзіць чалавек, і ўсё.
Кожная школа вырашае самастойна, як яна будзе дбаць пра бяспеку дзяцей. Камп’ютарнае абсталяванне займае шмат часу і патрабуе грошай, якіх заўжды не хапае. Напрыклад, у гэтым навучальным годзе ніводная школа Цэнтральнага раёна не будзе ўстанаўліваць турнікеты. Адміністрацыя і радая была б, але фінансы не дазваляюць. Ніякай пастановы пра абавязковае набыццё магнітных картак няма — і ў бліжэйшы час не плануецца, так Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі Цэнтральнага раёна Юрый Максіменка.
Юрый Максіменка: Недзе не хочуць бацькі, але асноўная прычына – гэта фінансы.
Фота — www.flickr.com