Другая сусветная ці Вялікая Айчынная — у якой вайне ўдзельнічалі беларусы?

Другая сусветная ці Вялікая Айчынная — у якой вайне ўдзельнічалі беларусы?

Пытанне, вынесенае ў загаловак артыкулу, не зусім карэктнае. Натуральна, вайна была адна, і вайна была жахлівая — як яе ні называй. Але далей пачынаецца ідэалогія.

Напрыклад, ільготы, шыльдачкі пра якія вісяць у кожнай краме, датычацца ветэранаў менавіта Вялікай Айчыннай вайны. А што тыя жыхары Заходняй Беларусі, якія сутыкнуліся з баявымі дзеяннямі ўжо ў верасні 1939 года, калі спачатку Германія, а пасля і СССР напалі на Польшчу? Так, тады яны ваявалі супраць немцаў у складзе польскага войска. Але хіба яны — не ветэраны? Хіба яны ўдзельнічалі ў нейкай іншай вайне? Але да ветэранаў Вялікай Айчыннай, якая цягнулася з 22 чэрвеня 1941 года па 9 траўня 1945-га, яны не адносяцца...

Яшчэ адно пытанне: што тагачасныя жыхары Беларусі (асабліва Заходняй) лічылі Айчынай? Ёсць думка, што ў часы сталінскіх рэпрэсій і раскулачвання гэта была не вялікая краіна "от Москвы до самых до окраин". Ці не крывадушна казаць тады сёння, што яны ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, прыпісваючы ім патрыятызм, якога магло і блізка не быць?

Усё гэта мы абмеркавалі з блогерам, аўтарам праграмы "Дорогие российские друзья" Севярынам Квяткоўскім, і гісторыкам, стваральнікам праекта "Вандроўкі ў мінулае" Паўлам Дзюсекавым:

Слухаць ці спампаваць падкаст перадачы ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі