Джасціна Бібера выдвараць з Амерыкі?
Жыхары ЗША патрабуюць пазбавіць скандальнага канадскага спевака віда на жыхарства з-за яго "небяспечнасці".
Амерыканцы збіраюць подпісы за выдварэнне Джасціна Бібера з іх краіны. Петыцыя з патрабаваннем пазбавіць скандальнага канадскага спевака віда на жыхарства з'явілася ў мінулую пятніцу. За 5 дзён яе падпісалі больш за 70 тысяч чалавек, якія лічаць, што музыка кепска ўплывае на амерыканскую моладзь і нясе небяспеку амерыканцам.
Петыцыя размешчаная на сайце We the people. Калі цягам месяца яна набярэ 100 тысяч подпісаў, што, мяркуючы па тэмпах, адбудзецца значна раней, урад ЗША будзе абавязаны яе разгледзець.
Нагадаем, на мінулым тыдні Джасцін Бібер быў арыштаваны за гонкі на Lamborghini у п'яным выглядзе. Цяпер музыка выпушчаны пад залог. Яго чакае суд і, магчыма, паўгода турмы.
Паводле korrespondent.net
Фота: showbizdaily.ru