Джон Пол Джонс і Хельгэ Стэн стварылі дуэт Minibus Pimps

Бас-гітарыст Led Zeppelin Джон Пол Джонс і заснавальнік нарвежскага дарк-эмбіен-тпраекта Deathprod Хельгэ Стэн стварылі дуэт Minibus Pimps і запісалі альбом "Cloud To Ground". Ён выйдзе 3 сакавіка.


Па сутнасці, "Cloud To Ground" з'яўляецца складанкай запісаў, зробленых падчас некалькіх канцэртных шоў. На пласцінцы музыкі спрабуюць прадэманстраваць сувязі між прог-рокам 1970-х і новым музычным кірункам у Нарвегіі.


Як паведамляюць zvuki.ru, пры запісе выкарыстоўваўся "музычны суперкамп'ютар" Kyma: гук усіх інструментаў — скрыпкі, царкоўнага аргана, гітары і баса прапускаўся скрозь гэтую сістэму, каб пераўтварыць яго ў "воблака сейсмічнага гулу".

Як адзначае Стэн, запіс утрымлівае імправізацыйныя і падрыхтаваныя элементы ў розных прапорцыях, так што "Cloud To Ground" наўрад ці будзе ўяўляць сабой набор звычайных канцэртных эксперыментаў з гукам.

Фота: altarsofmadnesswebrock.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі