Джордж Майкл падзяліўся эратычным кліпам (глядзець)

Джордж Майкл прадставіў у сеціве эратычны відэакліп на песню “Let Her Down Easy”. Трэк увойдзе ў новую пласцінку музыкі, якая выйдзе напрыканцы сакавіка пасля 10-гадовай паўзы ў дыскаграфіі Майкла.

“Let Her Down Easy” з’яўляецца каверам балады 1993 года амерыканскага соўл-музыкі, сябра Майкла, Тэранса Трэнта Д’Арбі.

Чорна-белы кліп з элементамі эротыкі здымаўся ў цырку. Рэжысёрам яго выступіў легендарны брытанскі кліпмэйкер Воган Арнэл, вядомы сваёй працай з Робі Уільямсам.

Паводле www.timeout.ru

Фота: yahoo.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі