Джордж Майкл выпусціць альбом "Symphonica"
Прыхільнікі музыкі чакалі пласцінку 10 гадоў.
Новая пласцінка Джорджа Майкла "Symphonica" выйдзе напачатку вясны. Матэрыял для яе быў запісаны цягам аднайменнага гастрольнага турнэ 2011-2012 гадоў. Падчас гастроляў Майкл выконваў свае кампазіцыі і песні Ніны Сімон, Дэвіда Боўі і Элтана Джона ў відазмененым пад сімфанічны аркестр выглядзе.
Пласцінка выйдзе ў трох версіях: deluxe (CD, 17 трэкаў), стандартнай (CD, 14 трэкаў), а таксама на Blu-ray (выключна ў аўдыё).
Так атрымалася, што "Symphonica" стала апошнім альбомам, які прадзюсаваў Філ Рамон. Раней ён супрацоўнічаў з Фрэнкам Сінатра, Стыві Уандэрам, Бобам Дзіланам і іншымі. Рамон памёр у мінулым годзе.
Цікава, што нягледзячы на тое, што матэрыял для "Symphonica" пісаўся ў межах гастрольнага туру, ён лічыцца студыйным альбомам. Рэліз яго прызначаны на 14 сакавіка, паведамляюць zvuki.ru.
Фота: lifenews.ru