Дзяржпамежкамітэт Беларусі: Мяжу з Украінай не закрывалі
Беларускія пункты пропуску на мяжы з нашай паўднёвай суседкай працуюць у штатным рэжыме.
Прэс-цэнтр Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі пракаментаваў паведамленні пра, нібыта, закрыццё некаторых пунктаў на беларуска-ўкраінскай мяжы: "Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме, і ніякіх дзеянняў па закрыццю ці блакаванню не прадпрымалася".
Нагадаем, расійскія войскі ўзялі пад свой кантроль большасць стратэгічных вайсковых аб'ектаў у Крыме. Ва Украіне ідзе мабілізацыя, войскі прыведзеныя ў баявую гатоўнасць.
Фота — bymedia.net