Эксперт: У гандлёвай вайне няма пераможцаў — толькі пераможаныя

Нагадаем, што ў сераду стала вядома пра павышэнне пошлінаў, якое Украіна ўвяла на шэраг беларускіх тавараў. Спецпошліны ўведзеныя на малочную і кандытарскую прадукцыю, піва, халадзільнікі, электралямпы напальвання, угнаенні і шыны беларускай вытворчасці. Гэтак Украіна адказала на тое, што раней Беларусь павысіла пошліны на ўкраінскае піва і кандытарскія вырабы.

На думку Болтачкі, ад гандлёвай вайны пацерпяць абодва бакі — і Беларусь, і Украіна. Для Беларусі страты могуць быць больш непрыемнымі, бо ў нас і так няшмат экспартных паступленняў:

Антон Болтачка: "Што датычыць грамадскіх фінансаў, то яны таксама пацерпяць, паколькі Беларусь экспартуе ва Украіну пераважна сельскагаспадарчыя тавары — напрыклад, тую ж малочку. Пры ўвядзенні пэўных бар'ераў мы страцім яшчэ частку экспарту, які яшчэ не аднавіўся пасля падзення мінулых гадоў. У такой вайне не бывае пераможцаў і пераможаных — ёсць толькі пераможаныя".

Разам з тым, эксперт лічыць, што Беларусь мусіць першай зрабіць зрабіць захады па спыненні гандлёвай вайны, бо наша дзяржава першая ўвяла мытныя абмежаванні.

Фота — zavarnik.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі