Фотафакт: у Мінску праходзіць "шэсце нацыянальнага сцяга"
10 кастрычніка ў Мінску праходзіць чарговая несанкцыянаваная акцыя, арганізаваная апазіцыйнымі дзеячамі Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Някляевым. Пасля кароткага мітынгу на плошчы Свабоды, сотні людзей пад нацыянальнымі сцягамі, сцягамі Еўрасаюза пайшлі па ходніках у бок плошчы Якуба Коласа. Па ходу калоны колькасць удзельнікаў акцыі павялічваецца. Міліцыя не перашкаджае, толькі папярэджвае, каб людзі не выходзілі на праезную частку.
У цэнтры Мінска праходзіць "шэсце нацыянальнага сцяга" (онлайн)