Іggy And The Stooges запісваюць новы альбом без Ігі Попа
Ігі не супраць падобнага кроку. Маўляў, музыкам жа трэба граць! Сам ён пакуль займаецца сольнай творчасцю.
Iggy And The Stooges запісваюць новы альбом, але без Ігі Попа. Замест яго на альбоме пад назвай "Re-Licked" будуць фігураваць запрошаныя выканаўцы, у тым ліку, Марк Лэнеган і Джэла Байафра.
"Re-Licked" будзе складацца з кампазіцый, напісаных на пачатку 1970-х падчас падрыхтоўкі альбома "Raw Power". Па сцвярджэнні гітарыста Джэймса Уільямсана, Ігі даў дабро на рэліз і пажадаў поспеху з альбомам.
"Я не адчуваю ніякіх складанасцяў, — адказаў на гэта Ігі. — Гэтыя хлопцы мае сябры. Яны актыўныя музыки і ім трэба граць".
Iggy and The Stooges ўтварыліся ў 67-м годзе, і распаліся праз сем гадоў. У 2003-м годзе музыкі ўз'ядналіся, пасля чаго гурт выпусціў 2 паўнафарматныя альбомы. Сёлета Ігі Поп вырашыў папрацаваць сольна упершыню за дзесяць гадоў.
Фота: www.billboard.com