Калядны хэві-метал ад 91-гадовага Крыстафера Лі (трэйлер)
Знакаміты брытанскі акцёр выдае святочны хэві-металічны сінгл "A Heavy Metal Christmas Too".
91-гадовы брытанскі акцёр Крыстафер Лі пад Каляды выпускае святочны хэві-металічны сінгл "A Heavy Metal Christmas Too". Ён будзе складацца з цяжкіх версій знакамітага навагодняга хіта "Jingle Hell" і не менш знакамітай песні Фрэнка Сінатры "My Way", агучаных густым басам сэра Крыстафера.
У 2010 і 2013 гадах выканаўца ролі цёмнага мага Сарумана з трылогіі "Уладар пярсцёнкаў" выдаў пад сваім імем канцэптуальныя сімфа- і паўэр-металічныя пласцінкі пра жыццё Карла Вялікага. Часопіс Metal Hammer у 2010 годзе ацаніў творчы імпэт акцёра прызам "Spirit of Metal".
Паводле zvuki.ru
Фота: www.metalinjection.net