Канада перастане выдаваць візы расійскім чыноўнікам
Канадскі прэм’ер-міністр Стывен Харпер заявіў, што гэты крок зроблены ў сувязі з неабходнасцю дадатковага ціску на Маскву.
“Чорны спіс” нядобранадзейных чыноўнікаў пакуль не агучваецца.
Найперш, як кажа кіраўнік ураду, для расійскіх афіцыйных асобаў, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, уводзіцца забарона на выдачу ўязных візаў.
Гэтаксама Канада спыняе падрыхтоўку да ўдзелу ў саміце “Вялікай васьмёркі” у Сочы і адклікае для кансультацый свайго амбасадара ў Маскве. Апроч таго, дадзены загад прыпыніць вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй ва Украіне, перадае Радыё Свабода.