Карлас Сантана знайшоў свайго былога перкусіяніста, якога не бачыў 40 гадоў
Маркус Мэлоўн 40 гадоў жыў на сметніках і марыў пра сустрэчу з былым калегам па гурту. Глядзіце кранальнае відэа!
Карлас Сантана нечакана патрапіў у калядную гісторыю: дзякуючы журналістам, музыка змог адшукаць Маркуса Мэлоўна, перкусіяніста з першага складу Blues Band, якога згубіў на некалькі дзесяцігоддзяў.
Мэлоўн запісваў першы альбом Сантаны і нават напісаў песню для яго. Але ў 1968 годзе музыка трапіў у турму. Сантана набыў сусветную вядомасць, а Мэлоўн жыў на сметніках цягам 40 гадоў. Яго выпадкова знайшоў журналіст, які рабіў рэпартаж пра незаконныя сметнікі. Мэлоўн яму прадставіўся як "удзельнік першага склада гурта Сантаны". Сантана, як толькі даведаўся пра навіну, адразу выправіўся на сустрэчу з Маркусам.
Мэлоўн прызнаўся, што заўсёды баяўся гэтай сустрэчы, але і маліўся, каб яна адбылася. Гітарыст цвёрда паабяцаў выцягнуць старога сябра з вуліцы ў студыю. У хуткім часе музыка плануе склікаць першы склад і запісаць з ім новы матэрыял.
Фота: www.guitarplayer.ru