Кнігі, яблыкі і ёга: хлопец пяць гадоў жыве пустэльнікам у лесе пад Мінскам

Даўншыфтар Дзіма
Даўншыфтар Дзіма

Даўншыфтынг — чалавечая філасофія "жыцця дзеля сябе". Даўншыфтары — гэта людзі, якія з розных прычын адмаўляюцца ад звыклага жыцця і добраахвотна ідуць у лес, у джунглі — куды хочаце, абы больш не жыць так, як раней.

Недалёка ад Мінскай кальцавой дарогі ёсць лес, у якім ужо пяць гадоў жыве беларускі даўншыфтар Дзіма. Хто такія даўншыфтары, ён паняцця не мае, але гісторыя яго жыцця — гэта амаль поўная адпаведнасць фармулёўцы даўншыфтынгу. За адным выключэннем: пустэльнічае Дзіма па большай частцы праз праблемы са здароўем.

— Нарадзіўся я ў вёсцы Акцяброва, у Гомельскай вобласці. Дзіцячы сад, школа — усё як ва ўсіх. Да сёмага класа вучыўся добра, на 4-5, а потым скаціўся на тройкі. Паступіць не атрымалася. У дзяцінстве атрымаў траўму — на свята "Купала" пераехала мяне калёсамі. Правы бок амаль увесь не рухаўся, ледзь не атрафаваўся. Я і цяпер не разумею, якім цудам выкруціўся і жывы застаўся.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
Дзіма і наш карэспандэнт. Дзіма — злева.

— У ваенкамаце спыталі: "Здаровы?" Ну а што мне адказаць? Хадзіць магу, нават бегаць магу. Забралі служыць у Слонім. Служыў у 90-я, час, вядома, так сабе быў. Пасля арміі прыехаў у Мінск да сябра, ён тут неяк зачапіўся, вазіў начальніка чыгункі. Ну вось я і падумаў, чаго мне дома сядзець? Сап'юся проста ў вёсцы. Пажыў у сябра, знайшоў працу, кватэру пачаў здымаць. Танную, але было б дзе жыць. На кватэры абакралі, у тыя часы такое часта бывала.

Крыху пазней сябар звольніўся з працы, мы адкрылі фірму на маё імя. Працавалі на "Экспабеле", гандлявалі бытавой тэхнікай, касметыкай. Нават машыну купілі, хоць і ў крэдыт, але ўсё ж. Два павільёны гандлёвыя было, сяк-так круціліся.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
"Лясны дом"

Але траўма пра сябе нагадвала пастаянна. З выгляду ты быццам бы і звычайны чалавек, нічым не вылучаешся, а правы бок цела як быццам замарожаны. З кожным днём станавілася ўсё горш і горш. Пачалі ўзнікаць праблемы не толькі з працай, але нават і ў зносінах з людзьмі.
 

Потым трапіў у аварыю на машыне. Увогуле, жыццё канчаткова правалілася ў пекла. Настолькі дрэнна было, што, проста прайшоўшы пару кіламетраў, адчуваў сябе разбітым. Але ж для нармальнага здаровага хлопца гэта, лічы, толькі размінка. Трэба было аднаўляцца, паўстала шмат праблем, якія трэба было вырашаць. А дзе ты будзеш іх вырашаць? На працы, у сям'і? Гэта нерэальна.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

Да дактароў я ўжо хадзіць перастаў — разводзілі рукамі і дапамагчы не маглі. Даведаўся пра ёгу, пачаў займацца ёгай. Потым з'явілася ідэя пра тое, што трэба ісці ў лес і аднаўляцца. Пачаліся да таго ж праблемы з грашыма, і я нарэшце пайшоў. Вось ужо пяць гадоў у лесе. Раніцай устаю, снедаю, займаюся ёгай — ад царскай да хатхі. Ваду нашу з калонкі, ежу збіраю.

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
Калі грошай няма, што знайшоў — тое і з'еў.

Цяпер не працую, перабіваюся выпадковымі заробкамі. Грузчыкам працаваў раней, кур'ерам. Даводзілася шмат хадзіць, да вечара прыходзіў абсалютна разбітым. Дзень пахадзіў — два дні трэба адлежвацца, а хадзіць на работу трэба кожны дзень. Адным словам, катарга.

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

Бывала, што вандалы заходзілі, пакуль мяне не было. Цырату з даху рвалі, у вогнішча гадзілі. Калі чалавек зімой у лесе жыў, ён ніколі ў вогнішча гадзіць не будзе. Ён не разумее, што вогнішча зімой — гэта адзінае выратаванне. Спальны мяшок вось знайшоў, пашанцавала.

Дакументы згарэлі: пасведчанне кіроўцы, пашпарт, атэстат. Рэчы згарэлі, адна куртка зімовая засталася. Адразу пайшоў у міліцыю, папрасіў, каб хоць нейкую даведку далі. Там кажуць — ідзі ў пашпартны стол. А прапіска ж у мяне гомельская. Дома бацька застаўся і дзве сястры, маці памерла. Грошай ехаць назад няма, ды і сэнсу асаблівага не бачу — быць дакукай? Я разумею, што цяпер трэба тут аднавіцца, стаць здаровым, нармальным чалавекам і жыць далей.

За гэты час тры "лясныя дамы" згарэлі. Радыё было, гадзіннік быў — згарэлі. Знайшоў вось жаночы, але і ён не працуе.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

Хоць радыё ў Дзімы і няма, але пра каранавірус ён чуў — да яго часцяком заходзяць госці і расказваюць навіны.

— Я думаю, што захворваюць тыя людзі, якія не сочаць за сваім здароўем. Калі здаровы, то вірус і не кране. Цяжка, дарэчы, растлумачыць здароваму чалавеку, што ў яго, па сутнасці, у жыцці ўсё добра. Калі, бывае, няма рэчы нейкай — гэта нічога, а вось калі ты нездаровы, то гэта проста бяда. Мне часам даводзілася суткамі займацца сваім здароўем, каб аднавіцца. Цяпер у мяне самаадчуванне нармальнае, ну ўжо лепей стала дакладна.

На думку Дзімы, людзей забівае не каранавірус, а "штодзённы бег у коле".

— Аснова — гэта ты, а не твая праца. Любы бізнесмен, які вырваўся з гэтага кола, шмат часу аддае сваёй сям'і, сабе, дабрачыннасці. Такія людзі перастаюць заганяць сябе. А калі ты жывеш ад адпачынку да адпачынку, то гэта раўназначна інвеставанню ў сваю смерць.

Вольнага часу ў Дзімы хапае. Запаўняе ён яго ёгай, кнігамі і карыснымі справамі.

— Вядома, кнігі чытаю. Часам не зусім тыя, якія хацелася б, але ўсё ж. Вось калі ваш артыкул хтосьці прачытае і захоча падзяліцца кнігай, то з задавальненнем пачытаў бы "Жняца" Паўла Корнева — ужо вельмі мне яе нахвальвалі.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

Смецця ў лесе хоць адбаўляй. Я яго выношу часцяком, у гразі жыць непрыемна. Пару разоў уздоўж дарогі прайдуся — і вось ужо два велізарныя пакеты назбіраў.

Вакол Дзімавага "ляснога дома" ўсё застаўлена інсталяцыямі з дзіцячых цацак і яркіх рэчаў. Нешта нагадвае яму пра людзей і бесклапотнае дзяцінства, а нешта проста цешыць вока.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
"Кола жыцця"
Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском
Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

— Проста спадабаліся рэчы, убачыў, забраў і расставіў. Я не паруся наконт таго, сур'ёзна гэта ці несур'ёзна. Проста глядзіш на гэта — і табе крыху святлей на душы становіцца.

На дрэве высечана паганская руна, на пні побач акуратна раскладзены камяні. Дзіма расказваць пра сваю веру не хоча. Кажа, занадта ўсё заблытана, дый не зразумеем мы.

 

Книги, яблоки и йога: парень пять лет живёт отшельником в лесу под Минском

— Ці веру я ў Бога? Веру, але калі разбірацца ў гэтым пытанні — гэта велізарныя пласты ведаў, нават навукі, складанай для разумення. Тут дакладнай пазіцыі быць не можа, як прынята ў нас у народзе. Ёсць нават такая фраза: сляпая вера горш за недавер. А мой жыццёвы дэвіз такі: жыць, і ўсё. Сцвярджаць жыццё.

Калі цалкам папраўлюся, то выпраўлюся адсюль, пайду з лесу. Але лес для мяне, можна сказаць, дом родны. Гэта той участак жыцця, які мяне аднавіў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі