Колькі страціць Беларусь ад закрыцця мяжы з ЕС? Чыгуначнікі палічылі

Калі мяжу закрыюць, то праблемы разграбаць прыйдзецца доўга / newsbel.by

Калі мяжу закрыюць, то праблемы разграбаць прыйдзецца доўга / newsbel.by

Польшча, Літва і Латвія пагражаюць Беларусі поўным закрыццём мяжы праз міграцыйны крызіс і правакацыі. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі падлічыла, колькі страціць Беларуская чыгунка, калі суседзі ажыццявяць свае пагрозы.

Гаворка ідзе пра пяць чыгуначных пунктаў пропуску, праз якія ідуць тавары. Тры пункты на мяжы з Польшчай ("Брэст — Цярэспаль", "Брузгі — Кузніца", "Свіслач — Семяноўка"). Адзін з Літвой ("Гудагай — Кяна") і яшчэ адзін з Латвіяй ("Бігосава — Індра"). Пункт "Стасілас — Беняконі" на мяжы з Літвой зачынілі яшчэ ў лютым 2023 года.

Паводле звестак супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, за сем месяцаў 2023 года БЧ зарабіла на перавозках праз еўрапейскую мяжу больш за $155 млн. У тым ліку на грузах з Кітая.

Самы вялікі паток ішоў праз Польшчу — на $98 млн, затым Літва — $37,8 млн і Латвія — $19,6 млн.

Яшчэ каля $6 млн БЧ атрымлівае за кошт пасажырскіх перавозак у Калінінградскую вобласць праз Літву.

Усяго даходы БЧ ад перавозак пасажыраў і грузаў праз мяжу з Еўропай за сем месяцаў 2023 года склалі больш за $161 млн.

У месяц гэта каля $23 млн. Значыць за год страты могуць скласці каля $280 млн.

Сколько потеряет Беларусь от закрытия границы с ЕС? Железнодорожники посчитали
Чыгунка ў Беларусі / Еўрарадыё

Гэта толькі прамыя страты. Ускосныя будуць больш цяжкімі і трагічнымі. Прычым калі для экспартна-імпартных перавозак Беларусь можа выкарыстоўваць больш дарагія шляхі дастаўкі грузаў праз Расію, то ў частцы транзітных грузаў кампенсавальных захадаў мы не бачым.

На думку супольнасці чыгуначнікаў, БЧ давядзецца скарачаць штат, а стан чыгункі на захад і поўнач ад Мінска будзе пагаршацца.

Блакада катастрафічна адаб'ецца на многіх буйнейшых чыгуначных вузлах. Асабліва пацерпіць Брэст як вузел, які абслугоўвае польскі напрамак. Тут можна смела казаць аб ліквідацыі аддзялення БЧ як структуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі