Кортні Лаў шукае зніклы "Боінг"
Спявачка сочыць за навінамі пра самалёт "Малазійскіх авіяліній", які знік з радараў 8 сакавіка падач рэйса Куала-Лумпур-Пекін.
Кортні Лаў далучылася да пошукаў самалёта "Малазійскіх авіяліній", які знік з радараў 8 сакавіка падач рэйса Куала-Лумпур-Пекін. Удава Курта Кабейна мяркуе, што вызначыла месцазнаходжанне зніклага "Боінга". У свім блогу ў Твітары спявачка дала спасылку на краўдсорсінгавы сервіс Tomnod, напісаўшы, што яна не эксперт, але "зблізу гэта падобна да самалёта і нафтавай плямы". Калі нехта з чытачоў аспрэчыў меркаванне, Кортні запосціла карцінку са стрэлкамі з парадай прыглядзецца: "гэта ўсяго ў мілі ад Пулаў Перака, дзе самалёт бачылі апошні раз".
Спявачка ўпэўненая, што самалёт "не забралі прышэльцы" і кажа, што крыху "памяшалася" на гэтай тэме. Эксперты ў сваю чаргу мяркуюць, што пошукі "Боінга" могуць расцягнуцца на тыдні і нават месяцы. На борце лайнера знаходзілася 227 пасажыраў і 12 удзельнікаў экіпажа.
Паводле zvuki.ru
Фота: alt-sector.net