Лаям Галахер запросіць Джарэда Лета сыграць у фільме пра The Beatles?

Лаям Галахер зноў вярнуўся да сваёй ідэі перанесці на экран кнігу Рычарда ДзіЛела "The Longest Cocktail Party" ("Самая доўгая кактэйльная вечарынка"). Кніга распавядае пра апошнія гады існавання The Beatles і росквіт кампаніі Apple Records.


Першапачаткова Галахер збіраўся запрасіць на ролю прэс-агента The Beatles Дэрэка Тэйлара Джоні Дэпа, але здзелка не атрымалася. Цяпер музыка заявіў, што хоча прыцягнуць да здымак папулярных незалежных актораў, сярод якіх — Ітан Хоўк і Джарэд Лета. Праўда, пакуль не вядома, як паставяцца да прапановы самі акторы.


Здымаць "Самую доўгую кактэйльную вечарынку" мусіць Майкл Уінтэрбот — рэжысёр "Дарогі на Гуантанама" і "Забойцы ўнутры мяне". Увогуле размовы пра экранізацыю "The Longest Cocktail Party" ідуць з 2011 года, аднак дагэтуль застаюцца размовамі. Сярод іншага, стваральнікі стужкі спрабуюць атрымаць правы на выкарыстанне песень The Beatles, што было праблематычна ва ўсе часы.

Фота: www.manchestereveningnews.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі