Linkin Park, 30 Seconds To Mars і AFI ладзяць сумесны тур
Музыкі абяцаюць, што "вандроўка будзе неверагоднай", падобнай на "сустрэчу розуму", і што гэтую "оргію мастацтва і музыкі" нельга прапусціць.
Linkin Park, 30 Seconds To Mars і AFI правялі прэс-канферэнцыю, на якой заявілі пра сумесныя гатролі па Амерыцы і Канадзе. Музыкі збіраюцца ў летні тур пад назвай “Carnivores Tour”, квіткі на яго паступяць у продаж ужо 7 сакавіка.
Майк Шынода з Linkin Park заявіў, што ў гуртоў шмат агульных прыхільнікаў, што па радыё цяпер гучыць мала року, і што канцэрты — выдатная нагода, "каб пакатацца разам".
Джарэд Лета дадаў, што "вандроўка будзе неверагоднай", падобнай на "сустрэчу розуму", і што гэтую "оргію мастацтва і музыкі" нельга прапусціць.
10 сакавіка 30 Seconds To Mars выступяць у "Мінск-Арэне" у межах сусветнага турнэ ў падтрымку свайго апошняга альбома.
Паводле apelzin.ru
Фота: anwall.ru