Лукашэнка расказаў, якія спецыялісты патрэбныя Беларусі
Пра неабходнасць прафесійнай адукацыі паведаміў Аляксандр Лукашэнка 1 верасня. У гэты дзень ён наведаў Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага.
"Галоўны рэсурс любога прадпрыемства — гэта не абсталяванне, якім бы сучасным і высокатэхналагічным яно ні было. Галоўны рэсурс — гэта людзі. Рабочы-прафесіянал ніколі не застанецца без справы. Ён будзе запатрабаваны заўсёды. І попыт на такіх спецыялістаў пастаянна расце", — цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.
Ён дадаў, што ўсё больш маладых людзей усведамляе прэстыжнасць і перспектыўнасць прафесійнай адукацыі. "Штогод больш за траціну выпускнікоў школ выбіраюць ліцэі і каледжы ў якасці першай ступені прафесійнага, кар'ернага росту", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што беларуская адукацыя усіць арыентавацца на патрэбы эканомікі.
"Трэба рыхтаваць тых спецыялістаў, якія сёння запатрабаваныя ў нашым жыцці. Дасягнуць поспеху ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі наша краіна зможа толькі сканцэнтраваўшы ўвесь інтэлектуальны рэсурс на стварэнні высокатэхналагічных, навукаёмістых прадпрыемстваў і інавацыйных галін", — заявіў ён.
Кваліфікаваныя работнікі, па яго словах, патрэбныя ў такіх перспектыўных сферах, як будаўніцтва, перапрацоўчая прамысловасць і машынабудаванне.