Мадонна піша альбом з "сакрэтным" прадзюсарам
Да таго ж, спявачка не супраць "звязацца" з канадскім рэперам Дрэйкам.
Мадонна пацвердзіла чуткі пра працу над новай пласцінкай. У інтэрв'ю часопісу Сanadian Press спявачка сказала, што стварае яе з новым прадзюсарам, праўда, імя яго пакуль трымаецца ў сакрэце. Апроч таго, Мадонна не выключае магчымасці супрацоўніцтва з канадскім рэперам Дрэйкам у выпадку, "калі яна яму спатрэбіцца".
Згодна з кантрактам, да 2017 года Мадонна мусіць выдасць яшчэ дзве пласцінкі і адкатаць у іх падтрымку два туры.
Альбом стане 13-м у дыскаграфіі спявачкі. Апошняя пласцінка поп-зоркі "MDNA" выйшла ў 2012 і ўзначаліла амерыканскія і брытанскія чарты.
Паводле zvuki.ru
Фота: businessdayonline.com