Масква кажа, што грамадзянскія аб'екты для іх не мішэнь? Гэта хлусня — Зяленскі
Уладзімір Зяленскі / facebook.com/watch/president.gov.ua
Расійская ўлада хлусіць, калі кажа, што грамадзянскія аб'екты ва Украіне для іх не з'яўляецца мішэнню. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Мінулай ноччу ракеты пачалі падаць у Кіеве. Ёсць параненыя, пра гэта паведамляла агенцтва УНІАН са спасылкай на мэра ўкраінскай сталіцы Віталя Клічко.
Зяленскі таксама заявіў, што ўкраінскія войскі настроеныя змагацца, а Расіі рана ці позна прыдзецца сесці за стол перамоваў.
"Чым хутчэй размова пачнецца, тым менш будуць страты самой Расіі", — заявіў ён.
Зяленскі таксама звярнуўся да расейцаў, якія напярэдадні выйшлі ў розных гарадах РФ на антываенныя акцыі .
"Паважаныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі! Як я ўжо сказаў, сёння ўначы пачалі бамбіць жылыя кварталы горада-героя Кіева. Гэта ўсё нагадвае 1941 год. Усім грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якія выходзяць на пратэсты, хачу сказаць: мы вас бачым. Гэта значыць, вы нас пачулі. Гэта значыць, вы нам пачынаеце верыць. Змагайцеся за нас, змагайцеся супраць вайны", — сказаў Зяленскі.
Мінулай ноччу украінскі прэзідэнт падпісаў указ аб усеагульнай мабілізацыі. Мабілізацыю правядуць ва ўсіх абласцях Украіны і Кіеве (акрамя акупаванага Крыма). Яна павінна прайсці на працягу 90 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.