Міліцыя і дзяржкантроль злавілі паўсотні валютчыкаў
У іх канфіскавалі каля 50 тысяч долараў.
Пасля ўвядзення Нацбанкам 30% збору пры набыцці валюты, міліцыя пачала паведамляць пра затрыманні за “незаконныя валютныя аперацыі” на сваім сайце. Ужо на чацвёрты дзень пасля ўвядзення новых правілаў затрымліваюць чацвярых мінчан, паведамляе сайт міністэрства ўнутраных спраў.
У дваіх міліцыянты канфіскавалі 19,6 мільёнаў беларускіх рублёў і 950 долараў. Каля 2300 долараў, калі пералічваць па актуальным курсе.
Пасля, каля рынка "Экспабел" у Мінску бяруць яшчэ двух, на руках — 10,8 мільёнаў рублёў і 315 долараў, не густа, усяго 1059 долараў. Адзін з затрыманых — непаўнагадовы, нарадзіўся ў 1998 годзе.
Памяняць грошы ў абыход абменніка спрабавалі жыхары Туркменістана і В’етнама. У першага вынялі 1100 долараў, а ў в’етнамца — больш за 2 тысячы долараў.
Затрымлівалі нават пенсіянераў. Так, у Мінску пад Новы год затрымалі пенсіянерку з Мінска і жыхара Баранавіч, у якіх было 16 мільёнаў і 47 долараў на дваіх.
Валютчыкаў знаходзілі да абеду, у асноўным ранкам. Асноўныя кропкі — “Экспабел” і чыгуначны вакзал у Мінску. У палове выпадкаў валютчыкі мелі на руках расійскія рублі, амаль заўжды долары і беларускія рублі, максімум 19 мільёнаў. Дзіўна, што міліцыя не паведамляе пра затрыманых валютчыкаў у іншых буйных гарадах такіх як Гомель, Брэст, Магілёў і Віцебск. За час дзеяння камісіі міліцыя паведамляе пра 12 выпадкаў. Па падліках Еўрарадыё, у валютчыкаў канфіскавалі каля 30 тысяч долараў.
Яшчэ пра 37 фактаў паведамляе Дзяржкантроль. Сярэднюю здзелку ацэньваюць у 6,5 мільёнаў рублёў, што менш за максімальны штраф, прадугледжаны за гэтае правапарушэнне. Калі 6,5 мільёнаў рублёў памножыць на 37 вядомых выпадкаў, то ў валютчыкаў канфіскавалі каля 16 тысяч долараў. У дзяржкантролі дзейнічае гарачая лінія, куды грамадзяне могуць паведаміць, калі заўважаць валютчыкаў ці павышэнне коштаў у крамах. Але падрабязна пра гэта не кажуць: “званкі паступаць”, — каротка адказваюць у ведамстве.
Пры гэтым з 6 студзеня Нацбанк зніжае камісію на набыццё валюты да 10%. на сённяшні дзень збор складае 20% (з 20 да 30 снежня — 30%).
У табліцы - хто і дзе незаконна мяняў грошы і колькі ў іх канфіскавалі, дадзеныя міліцыі.
Хто |
Дзе |
Калі |
Беларускія рублі |
Долары |
Расійскія рублі |
Двое мінчан 1983 і 1989 году |
Мінск, вул. Прытыцкага |
22.12.2014 |
19,6 мільёна |
950 |
__________ |
Двое мінчан 1962 і 1998 |
Мінск, "Экспабел" |
22.12.2014 |
10,8 мільёна |
315 |
___________ |
Двое мінчан |
Мінск, "Экспабел" |
24.12.2014 |
10,2 мільёна |
800 |
___________ |
Мазыранін |
Мазыр, Калінкавіцкі раён |
24.12.2014 |
15,1 мільёна |
450 |
10 тысяч |
Жыхар Лунінца |
Лунінец |
26.12.2014 |
400 тысяч |
1350 |
____________ |
Жыхар горада Бяроза |
Мінск, Лагойскі тракт |
27.12.2014 |
__________ |
10 тысяч |
____________ |
Грамадзянін Туркменістана |
Гродна |
28.12.2014 |
__________ |
1100 |
____________ |
Грамадзянін В’етнама |
Орша |
29.12.2014 |
2,2 мільёна |
1800 |
23 тысячы |
Мазырчанін |
Мазыр |
29.12.2014 |
4,9 мільёна |
1500 |
____________ |
Жыхар вёскі Душэва і мінчанін |
Мінск, вакзал |
30.12.2014 |
1,7 мільёна |
_______ |
82 тысячы |
Пенсіянерка і беспрацоўны жыхар Баранавіч |
Мінск, вакзал |
31.12.2014 |
15,9 мільёна |
_______ |
3 тысячы |
Два жыхары Мазыра |
Мазыр |
05.01.2015 |
4,4 мільёна |
823 |
3,8 тысячы |
Агулам |
85 мільёнаў |
19 088 |
121 800 |
Фота: sb.by