Мінабароны Беларусі паведаміла, як ствараецца ІТ-рота

Мінабароны Беларусі паведаміла, як ствараецца ІТ-рота

Мінабароны Беларусі патлумачыла, навошта стварае ІТ-роту. Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што першых айцішнікаў прызавуць у яе ўжо ў лістападзе 2018-га. Прэс-служба Міністэрства абароны інфармуе, што падраздзяленне ўкамплектуюць вайскоўцамі тэрміновай вайсковай службы, грамадзянамі, якія "дамагліся найбольшых поспехаў у галіне інфармацыйных тэхналогій", маюць вышэйшую прафесійную адукацыю па спецыяльнасцях, якія цікавяць войска. Пры гэтым яны мусяць мець жаданне служыць у роце інфармацыйных тэхналогій.

Кожны вайсковец падраздзялення ("спецыяліст") атрымае "навуковага кіраўніка", для таго, "каб не страціць атрыманую кваліфікацыю". Байцы ІТ-роты будуць выконваць "канкрэтныя навукова-прыкладныя задачы" ў інтарэсах Мінабароны. Яны прымуць удзел у распачатых навуковых праграмах.

На дадзены момант для айцішнікаў абсталююцца спецыяльныя працоўныя месцы, для іх ствараюць умовы для працы. Вайсковае ведамства распрацоўвае адпаведную нарматыўна-прававую дакументацыю.

Мінабароны пацвердзіла, што айцішнікаў у новае падраздзяленне пачнуць прызываць у канцы года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі