Мінюст не захацеў легалізаваць “Вясну”
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончаму аб’яднанню “Вясна”.
Інфармацыя пра гэта ў пятніцу з’явілася на сайце Мінюста. Алесь Бяляцкі кажа, што праваабаронцы не збіраюцца апускаць рукі.
Чыноўнікі тлумачаць сваё рашэнне тым, што “Вясна” “дублюе ранейшую назву арганізацыі” (што абсалютна не адпавядае сапраўднасці), некаторыя сябры, нібыта, няправільна пазначылі свае прозвішчы і месца працы, мэты арганізацыі былі апісаныя ў статуце “неясна”.
Абсалютна новым у практыцы адносінаў Мінюста і грамадскіх аб’яднанняў стала спасылка чыноўнікаў на тое, што значная частка сяброў “Вясны” раней былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Вось як пракаментаваў “Еўрарадыё” прадказальнае рашэнне Мінюста праваабаронца Алесь Бяляцкі:
“Я гэта тракутую ў рэчышчы агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
У той час, калі ў нас рыхтуюцца і хутка адбудуцца чарговыя працэсы над моладдзю за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый, у той час, калі ў нас сядзяць за кратамі моладзевыя лідары, а сярод іх Павел Севярынец, у той час, калі палітычныя дэмакратычныя партыі атрымліваюць папярэджанні на чыста фармальных падставах, спадзявацца на тое, што ўлады зарэгіструюць праваабарончую арганізацыю, якая ставіла б на мэце менавіта асвятленне і выкрыццё фактаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі, не прыходзілася”.
Праваабаронцы збіраюцца абскарджваць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе. Праўда, Алесь Бяляцкі перакананы, што і там рашэнне будзе прадказальнае. Таму яны збіраюцца шукаць праўды за мяжой, у камітэце па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Аднак Бяляцкі не губляе аптымізму:
“Мы, натуральна, не будзем апускаць рукі і будзем працягваць сваю працу ўжо як індывідуальныя асобы. І тым не менш, я думаю, што яе ўзровень будзе заставацца дастаткова высокім і інтэнсіўным”.
Фота — photo.bymedia.net