Мішэль Гандры выкарыстаў дэкарацыі ўласнага фільма для кліпа Metronomy

Французскі рэжысёр Мішэль Гандры зняў відэа на загалоўную песню з новага альбома Metronomy "Love Letters". Візіянер, што цікава, у роліку выкарыстаў дэкарацыі свайго ж фільма "Навука сну".


Чацвёрты ў дыскаграфіі альбом брытанскага квартэта "Love Letters" выйдзе 10 сакавіка. А апошняя стужка Гандры"Ці шчаслівы высокі чалавек?", аніміраваная біяграфія філосафа і палітычнага актывіста Ноама Хомскага — была прадстаўлена на Берлінскім кінафэсце на мінулых выхадных.

Паводле zvuki.ru

Фота: www3.iconcerts.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі