МЗС: Беларусь не згодная з матывацыяй увядзення Украінай пошлін
Пра гэта заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства нашай краіны Дзмітрый Мірончык.
Нагадаем, што ў сераду стала вядома пра павышэнне пошлінаў, якое Украіна ўвяла на шэраг беларускіх тавараў. Спецпошліны ўведзеныя на малочную і кандытарскую прадукцыю, піва, халадзільнікі, электралямпы напальвання, угнаенні і шыны беларускай вытворчасці. Гэтак Украіна адказала на тое, што раней Беларусь павысіла пошліны на ўкраінскае піва і кандытарскія вырабы.
Дзмітрый Мірончык заявіў, што афіцыйны Мінск не згодны з матывацыяй увядзення Украінай пошлін на асобныя віды беларускіх тавараў і спадзяецца ўрэгуляваць пытанне падчас перамоваў. Ён нагадаў, што ліцэнзаванне імпарту асобных тавараў у Беларусь, якое выклікала негатыўную рэакцыю ўкраінскага боку, "распаўсюджана на няпэўнае кола краін, а не выключна супраць Украіны, як гэта камусьці хочацца падаць".
РІА "Новости" адзначае, што беларускі бок спадзяецца ўрэгуляваць рознагалоссі "ў рэжыме непасрэднага дыялогу". "У бліжэйшы час у Мінску чакаюцца адпаведныя кансультацыі з украінскімі экспертамі", — паведаміў Мірончык.
Эксперт: У гандлёвай вайне няма пераможцаў — толькі пераможаныя
Фота — ria.ru