На беларускую мову перавялі… крымінальна-працэсуальны кодэкс

Кодэксы Беларусі

Кодэксы Беларусі / БелТА

Пераклад крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь на беларускую мову з'явіўся на Нацыйным прававым партале.

Яго ўхваляла экспертная рада. Яна складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі і іншых інстытуцый.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь усталёўвае парадак дзейнасці органаў, што вядуць крымінальны працэс, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў. Умоўна — як будзе праходзіць крымінальны працэс ад пачатку расследавання да прысуду. Нядаўня менавіта ў гэты кодэкс уносіліся змены, якімі беларусаў дазволілі судзіць завочна.

Год таму на беларускую мову перавялі крымінальна-выканаўчы кодэкс. Гэты кодэкс вызначае, як чалавек будзе сядзець — рэгулюе парадак адбывання пакарання.

Усяго экспертная рада перавяла на беларускую мову 18 заканадаўчых актаў. Усе перакладзеныя тэксты апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Хочаце пачытаць нешта з іншых жанраў? Паглядзіце рэкамендацыі выдаўца Андрэя Янушкевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі