На будоўлі ў Мінску знайшлі рэдкую чарапаху (фота)

Рэдкую жывёлу — чырвонавухую чарапаху — знайшлі на сажалцы ў Мінску на вуліцы Інжынернай. Там цяпер ідзе рэканструкцыя гідратэхнічнага збудавання, якое прымае ліўневыя сцёкі некалькіх гарадскіх дажджавых калектараў. У часе расчысткі вадаёму і падабралі рэптылію, інфармуе “Мінск-Навіны”.

Такіх жывёл звычайна заводзяць у якасці хатніх гадаванцаў, таму рабочыя мяркуюць, што нейкі нядбайны гаспадар проста вырашыў пазбавіцца ад сваёй падапечнай чарапахі. Рэптылію змясцілі ў адну з бытовак у будаўнічым гарадку: рабочыя спадзяюцца, што яна адагрэецца і будзе жыць.

Пра далейшы лёс жывёлы нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі