На Гаа паваў палічылі шкоднымі жывёламі, якіх трэба страляць
У індыйскім штаце Гаа паваў палічылі шкоднымі жывёламі, якіх трэба адстрэльваць. Таксама ў пералік непажаданай фаўны могуць трапіць малпы, дзікі і дзікія бізоны, перадаюць замежныя СМІ.
На Гаа змяншаюцца лясныя масівы і цераз гэта жывёлы ўсё часцей набліжаюцца да месцаў пражывання людзей. Спецыяльная камісія вызначае памер шкоды, якую наносяць павы і іншыя жывёлы.
Між тым павы на сёння ахоўваюцца індыйскім законам аб абароне дзікай прыроды.