На Слонімшчыне застрайкавалі работнікі аграгаспадаркі "Новадзявяткавічы"

На Слонімшчыне застрайкавалі работнікі аграгаспадаркі "Новадзявяткавічы"

У вёсцы Новадзявяткавічы, дзе размяшчаецца аднайменная аграгаспадарка Слонімскага раёна, застрайкавалі рабочыя, піша "Газета Слонімская". Яны адмаўляюцца выходзіць на працу, пакуль з пасады не здымуць старшыню гаспадаркі.

Работнікі наракаюць на стаўленне кіраўніка РУСП "Новадзявяткавічы" Уладзіміра Акуліча. Напрыклад, жанчына, якая забяспечвае абедамі рабочых, паводле загаду кіраўніка павінна карміць яго строга з 13-й да 14-й гадзіны штодня. Пры гэтым, каб накарміць начальніка, ёй часта даводзіцца шукаць яго па лясах і палях, хоць ён мог бы паесці з астатнімі рабочымі. Таксама ёсць скаргі на незаконныя, на думку людзей, звальненні рабочых. Наракаюць работнікі і на тое, што ў размовах кіраўнік часта ўжывае матныя словы. 

Па словах работнікаў, пасля загадаў старшыні каровы на фермах застаюцца галоднымі, бо рабочыя проста не паспяваюць іх карміць.

За больш цяжкую працу старшыня пазбаўляе рабочых грашовых заахвочванняў. Акрамя таго, Акуліч забараніў выдаваць разліковыя лісткі рабочым, пакуль ён сам знаходзіцца на бальнічным.

У чацвер, 17 траўня, многія работнікі аграгаспадаркі "Новадзявяткавічы" адмовіліся выходзіць на працу. Сельскагаспадарчая тэхніка прастойвае. Каля 10-й гадзіны раніцы ў Новадзявяткавічы прыехалі супрацоўнікі райвыканкама і міліцыі, якія пачалі размаўляюць з людзьмі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі