Над новым альбомам Klaxons працуюць Том Роўландс і Дэймс Мэрфі
Музыкі The Chemical Brothers і LCD Soundsystem сталі прадзюсарамі трэцяга лонгплэя шатландцаў.
Трэці альбом Klaxons выйдзе вясной. Прадзюсарамі лонгплэя, праца над якім пачалася ў мінулым годзе, выступілі музыкі The Chemical Brothers і LCD Soundsystem Том Роўландс і Дэймс Мэрфі адпаведна. Не выключана, што новая праца шатландцаў будзе больш электроннай у параўнанні з папярэднімі пласцінкамі.
Як паведамляюць zvuki.ru, новыя песні Klaxons ўпершыню прагучалі летась на Берлінскім музычным фестывалі.
Фота: discosalt.com