Незалежныя журналісты — галоўны вораг улады?
5 лістапада журналіст Раман Пратасевіч быў прывезены супрацоўнікамі міліцыі ў Першамайскага РУУС Мінска. Фармальнай нагодай для дастаўкі ў аддзяленне міліцыі стала справа аб збіцці кіроўцы аўтобуса ў 20-х чыслах верасня, распачатая па артыкуле “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса. Адметна, што адбылося гэта ў дзень, калі па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію “Станем за журналістыку”, каб прыцягнуць увагу да галоўных пагроз, з якімі сутыкаюцца калегі. Паводле ж Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёлета ў Беларусі галоўнай пагрозай стала завядзенне крымінальных спраў супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.
Чаму беларускія ўлады ўспрымаюць незалежных журналістаў як ворагаў? Як паводзіць сябе падчас затрымання і ці можна пазбегнуць крымінальнага пераследу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць журналіст Раман Пратасевіч і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.