Новая зорка інтэрнэту — арангутан сам зрабіў гамак і пагайдаўся ў ім
У заапарку брытанскага горада Атэрстон арангутан зрабіў сабе гамак і нават паспрабаваў адпачыць у ім. Гэтая сцэна была знятая на відэа выпадковымі сведкамі. Цяпер ролік набірае папулярнасць, а малпа робіцца сапраўднай зоркай інтэрнету.
Жывёла мела ў клетцы коўдру, адзін кут якой быў прывязаны да нацягнутай стужкі. Малпа закінула на суседнюю стужку іншы канец коўдры, а затым залезла ў імправізаваны “гамак”, прытрымліваючы край тканіны.
Арангутан пачаў разгойдвацца, а яго сусед па клетцы стаў яму дапамагаць. Але праз некалькі секунд вынаходлівы прымат расслабіўся і адпусціў край коўдры. Гамак разваліўся, а малпа ўпала.