Някляеў: Статкевіч не мог напісаць пост у "ВКонтакте", ён адключыў сродкі сувязі

Някляеў: Статкевіч не мог напісаць пост у "ВКонтакте", ён адключыў сродкі сувязі

Мікалай Статкевіч не мае дачынення да закліку не выходзіць на шэсце з нагоды Дня волі, які раніцай 24 сакавіка пачаў распаўсюджвацца ад яго імя ў сацсетках. Пра гэта Еўрарадыё распавёў палітык Уладзімір Някляеў.

"Гэта не толькі фэйк, але і наўмысная правакацыя, якую зрабілі, хутчэй за ўсё, спецслужбы. Закліку ад Статкевіча, ад мяне, ад Беларускага нацыянальнага кангрэса аб адмене святкавання Дня волі не было і проста не можа быць", — сказаў Някляеў.

Спачатку заклік з'явіўся ў профілі Мікалая Статкевіча ў Viber, пасля пачаў распаўсюджвацца па сацсетках.

"Прашу вас скарэктаваць планы і адмовіцца ад збору каля Акадэміі навук або ў іншых людных месцах 25 сакавіка", — напісана ў посце, апублікаваным ад імя Статкевіча ў "ВКонтакте".

Някляеў: Статкевіч не мог напісаць пост у "ВКонтакте", ён адключыў сродкі сувязі
Скрыншот поста з "ВКонтакте"

Чаму сам Статкевіч ці яго жонка Марына Адамовіч не абвяргаюць распаўсюджаную інфармацыю?

"Статкевіч знаходзіцца пад пагрозай арышту, калі яшчэ не арыштаваны. Апошнія гадзіны я сам з імі не магу звязацца, — адказвае на гэтае пытанне Уладзімір Някляеў. — Не выключаю, што, асцерагаючыся магчымага арышту, яны адключылі сродкі сувязі, якія маглі б дапамагчы вылічыць, дзе яны знаходзяцца".

У 13:24 сайт Charter97.org напісаў, што Статкевіч выйшаў на сувязь і папрасіў апублікаваць зварот з нагоды Дня волі. "Мы выходзім на Плошчу не за міску поліўкі. Нас выводзіць туды наша чалавечая годнасць. Мы хочам нармальна жыць у нармальнай краіне. Нам трэба абараніць будучыню сваіх дзяцей. Беларускі нацыянальны кангрэс даручыў мне кіраўніцтва маршам 25 сакавіка ў Мінску.

Я раблю ўсё магчымае, каб выканаць свой абавязак у Дзень волі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі