Памерла котка, якая з'ела морапрадуктаў на 1000 долараў
Памерла котка, якая з'ела морапрадуктаў на 1000 долараў, інфармуе прэс-служба ХК "Адмірал". Здарэнне адбылося ў снежні 2014 года ў аэрапорце Кневічы расійскага горада Уладзівастока. Жывёла здолела залезці ў халадзільную вітрыну крамы марскіх далікатэсаў, дзе частку дарагіх прадуктаў з'ела, а астатнія — пашкодзіла. Работнікі аэрапорта злавілі котку і нават знялі гэта на відэа. Прадукты давялося знішчыць, а ў халадзільніку правесці санітарную апрацоўку.
Котка, якую назвалі Матроска, стала знакамітасцю. Яе здымалі ў тэлешоў. Таксама яна стала талісманам хакейнага клуба "Адмірал" з Уладзівастока і два гады пражыла разам з ім. У студзені сёлета ў коткі выявіліся праблемы з ныркамі, яе перавялі на дыету. Ужо пасля гэтага Матроска скрала рыбу ў хакейным клубе і стала "рэцыдывісткай".